Воля Трускаўка

трусікі - гэта не зайцы, (тым болей, не майткі адзёвыя!) слухай, у жа чым адрозненне: іх нараджаюць сляпымі і голымі, і гнутка істотнасць характару жывёлаў гэтага роду, якія пратрусілі з поля ды ў норы - іначай даўно павымёрлі б, як тыя выкопныя яшчары.

тых трусікаў, што колер змяняюць, залежачы ад абставінаў, цягнуць-выцягваюць лісы з нор, пушыстых, белых і русых бясконцай зімой, беларускай

бяз сонцу, бяз сэксу, бяз сэнсу, змарыўшыся пад мёрзлай зямлёй, палёвай вясны не гукаюць - дрожат по своим обителям. аб’юз продолжают традиции, становятся зайцем родители.

белыя трусы, белыя русы шукалі палямі-балотамі лепшае долі, светлае волі только подумаешь: “вот оно!” - и загнаны лисами на убой на мясо, на футры и на смех курам.. прячься-не прячься, они идут.

масштабы продаж - сотни тысяч, прыўкрасна і замечательно! вот мы продаёмся, по ушку, по ножке вот мы продаём - упаси меня, Боже! - чужие змеиные кожи

но деньги не пахнут - и дело святое. с’едай или будь с’еденым! меняй свою шкурку на летнюю, а значит природа берет своё.

5.04.2023
прысвячаю тром мужчынам: Гіо - крывёю, Ване - словамі, Сашы - сэнсамі

зіхаціць, ізыходзіцца бляскам, узварушыў сузор’яў - безліч. крумкачоў тваёй чорнай казкі асвяціў маладзік-месячык. сакавіты плён выспявае - пакаштуй, каб яшчэ крывавей металёвы застыў пацалунак. паглядзі на сябе ў люстрайка.

твар насуперак сківіцай крывіцца, зрэнкі пахамі бруду шырацца. водар поту. па ім чытаю непазбежнае ды немагчымае. як назвала адданасць слабасцю- і знутры мне баліць моц твая. ох, навошта мне так соладка? вызваляюся горкімі стогнамі.

змоўкла вострае дыханне, воўчае. не прыгоніш авечку моўчаннем. не прыўлашчыш дзяўчо ласкаю, пырсні ў душу - і мы скончаны!.

уладарнымі пальцамі пляскаю, разлію на твае цёмныя межы неба расцятымі сцёгнамі, ўсё жыццё абяцанай поўняй.

пазбіраў свае зоры на плечы, я на знічкі гадаю шэптам. твае вочы прагнуць пустэчы, мае вусны смагуюць роспачы.

16.03.2023

‘твой дом-мая крэпасць’ - пастка! сэрцам чую: не дом, бо боязна. прывядзі мяне, компас, дахаты, мне патрэбна твая дапамога. спакусі мяне сцежкай знаёмай, накіруй мяне шляхам накатанным.

незлічоным перонам крочу. ногі вязнуць у бетоне тыдняў, хутка ў камень, такая руціна ‘раз-два-тры’ палічы, калі ласка, я чакаю цябе нерухома.

тры разы заміраю - ‘воля’ тры разы адміраю - ‘хваля’.. шчэ імгненне - ізноў мора, ды паспець бы ўскочыць у човен - не паплаваем, дык патонем.

непарушная клятва - аплёвана. узыходзіць чарговае сонца асвяціць маю споведзь голую, пагаліць ад аблокаў вершыні, каб брала іх адну за адною, спазнаючы сваю непахіснасць;

гэта ноч не трывае роспачы, гэты ранак не церпіць ночы. няўхільна паўзе сонца і знутры мне аслепіць вочы, ачырвоніць і твар, і учынкі. я даўно прызвычаілась моўчкі спасцігаць асалоду сораму.

і пад сцягам маёй маладосці прыпадала да горных крыніцаў, напілася свабоды да блёву.. ненадыхаўшыся- не наліжаш, ненадрочаўшы- не адсмокчаш.

сакавічныя золь і адліга робяць, мо, на гадзіну здольнай павярнуцца ў горад смогу, дзе паветра і як тут дыхаць?

за мурамі, абцяглымі дротам да вакенца, дзе бэз водарам прывядзі, пакладзі ў ложак. бо не спіцца мне кволай у холадзе..

я хачу запаліць у хаце комін што аддаць мне за гэта - дрэва? не рубі толькі лес на дровы, хай адзіная будзе ахвяра. навучы раскалоць правільна, я ўжо разбяруся што далей.

кіну ў рукі абодвум рыдлёўкі - пабудуйма новую яму! хопіць, пэўна, і сіл, і тэмпа, новай клятвы і штампа “годныя” і затаеннай злобы-веры што надыдзе шчаслівае ‘потым’. ці нягодныя, не заслугоўваем?

без вакна, без святла навобмацак па мурах да крыві драпаных, распісала каханнем і лаянкай - пад дыктоўку ад прадзедаў ‘спадчыну’ - вось адказы мае на пытанні- за каго вы любілі-загінулі.

не заўважыць сваё чалавечае за бяссонна-бясспыннай працай, у жывёльным жыцці гаспадарчым не прысніць, не прымроіць вечнае. па хвілінах начных паміраем.

дык вядзі мяне компас - шнэле!! вой цягні мяне хуценька - з боем! да вычварнасці гэтай смелай мне самой не прыйсці ніколі.

16.03.2023
Лізе Макаравай

я чалавек са снегу, і няздольны да бегу. немае ног, а таксама прычыны бегчы не маю.

стаю ў бетонным двары. дзе бачна купал царквы. у галаве пытанне: ці гэта жыццё сапраўднае?

хацеў бы я памаліцца, ды як бы не памыліцца, каму і пашто?.. усё роўна мне разам не звесці далоняў,

не ўбачыць наўсход прамяні, пакуль на вачах камяні; не мне ў абдымках грэцца - на гэта патрэбна сэрца.

без вуснаў не крыкнуць: "прэч!" ці гэта жыццё насамрэч?.. Ярыла, вазьмі ж маё цела, разлі павясне смела!

                    ***
    

шчасце маё за малым: збегчы крыніцай у раку ды іншаму снегавіку разліцца ў моры расталых..

далёка там да акіяна?

4.02.2023