cнегавік

Воля Трускаўка

Лізе Макаравай

я чалавек са снегу, і няздольны да бегу. немае ног, а таксама прычыны бегчы не маю.

стаю ў бетонным двары. дзе бачна купал царквы. у галаве пытанне: ці гэта жыццё сапраўднае?

хацеў бы я памаліцца, ды як бы не памыліцца, каму і пашто?.. усё роўна мне разам не звесці далоняў,

не ўбачыць наўсход прамяні, пакуль на вачах камяні; не мне ў абдымках грэцца - на гэта патрэбна сэрца.

без вуснаў не крыкнуць: "прэч!" ці гэта жыццё насамрэч?.. Ярыла, вазьмі ж маё цела, разлі павясне смела!

                    ***
    

шчасце маё за малым: збегчы крыніцай у раку ды іншаму снегавіку разліцца ў моры расталых..

далёка там да акіяна?

4.02.2023
Крыніца верша: мой
Настрой верша:сузіральны