Лявон Белавус
I калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Бацькаўшчына
Накіданыя вёскі па ўзбрэжжу Лясы, дубравы, партызанскі рай Як рамантызм гэты вока рэжа Чужому дзядзьку... малады мой край
Амбітныя, маладыя, гарластыя Зарыты цяпер невядома дзе Я сцвярджаю права ўласнае Быць часткай сваёю культуры, якая ў бядзе
Старонка мая, мамка родная Як ты там? Ты вачэй не хавай Твайго стану прыгажосць прыродная -- Эзопавай мовы новы вырай
Даруй мне, таварыш Даруй, чалавек Я з'ехаў. Але спадзяюсь Не на век
Культурныя коды Цывілізацый Захаду Для нас няблізкія Як "Вялікі камень" Як рускі цвёрды знак
Гэтак якбы хтось у папасе ды з шабляю Танчыў сабе "Лявоніху" Ня ведаючы Ані руху, ані такту
І Дзе былая Радзіма -- сырая зямля Дзе мароз па лапцях прабірае Там Іосіф ды Мар'я радзілі мяня Каля брамы свяшчэннага рая
ІІ Дзе Купала, Міцкевіч, Максім малады Якуб Колас, шляхетная Цётка Караткевіча геній згубіла гады Безнадзейная Руская водка...
ІІІ А мы пішам трасянкаю, і праз паўвек Волю вольную будзем мы марыць "Во яо чжытхутняо" тады чалавек Беларус беларусу, заўважыць
ІV Зразумець мужыка можа толькі мужык Не хавайся ў бульбу -- дастала! Там дзе светач сумлення нясмела дрыжыць Мы засвецім паходняй настала!
V Гэй! Уставай, беларус, ты прачніся ўжо! Адабралі і хату, і лапці Абадралі як ліпку, абрылі лужок Далучылі да мабілізацыі