Dzianis Lobka
Легкi пах асалоды Нам прынес вецер з мора. Зор начных карагоды Нам адкрылi прасторы.
Там, дзе шчасце i сонца.
Там, дзе хвалі i радасць.
Ты прыгожа бясконца,
Ты любвi апантанасць.
Я б чытаў табе Уэлша, Ты б смяялася шчыра. Як у казачным вершы Ты б мне сэрца адкрыла!
… а пакуль - толькi мары. А пакуль - летуценнi. Ты - як быццам лiхтарык, Што мiргнуў на iмгненне…
