Ліхтарык

Dzianis Lobka

Легкi пах асалоды Нам прынес вецер з мора. Зор начных карагоды Нам адкрылi прасторы.

Там, дзе шчасце i сонца. Там, дзе хвалі i радасць.
Ты прыгожа бясконца, Ты любвi апантанасць.

Я б чытаў табе Уэлша, Ты б смяялася шчыра. Як у казачным вершы Ты б мне сэрца адкрыла!

… а пакуль - толькi мары. А пакуль - летуценнi. Ты - як быццам лiхтарык, Што мiргнуў на iмгненне…

11.09.2013
Настрой верша:рамантычны
Ключавыя словы: