ВЫГНАННЕ
Васіль Салавей
Амаль перасохла крыніца, Што арашала сады. Не будзе жыццё бруіцца Без гэтай жывой вады.
Не будуць гайдацца травы Без вольных, як сон, вятроў: Ні паху ад свежай атавы, Ні водару ад стагоў.
Ссыхаюць сады і палеткі, Марнее аснова асноў, Птушкі пасаджаны ў клеткі, З лясоў выганяюць звяроў.
Складана паверыць шаленцам, Не ўкласці ў тупой галаве, Што птушцы зацесна ў клетцы, А зверу — у смярдзючым хляве.
19.02.2024
Настрой верша:сумны
