Васіль Салавей
Дарога славіцца бясконцаю хадой, Напрамкам, краявідамі, размахам... Але пра што ж тады гаворыць той, Хто кажа, што ідзе жыццёвым шляхам?..
Што на дарозе мае ён сваёй?.. І чым славуты шлях яго жыццёвы?.. Ці пакідае след ён за хадой?.. Ці мае тых, што ўслед ісці гатовы?...
Ці мае мужнасць ў дарозе быць сабой? Не збочыць праз няўпэўненасць і страхі… Пра што ж ў рэшце рэшт гаворыць той, Хто кажа, што ідзе жыццёвым шляхам?..