ВІР ЖЫЦЦЯ

Васіль Салавей

Не — плыткім месцам тут не перайсці: Тут трэба ўбоўтацца па самыя па пахі У недарэчнасці, ганебнасці, у страхі... Крануцца дна, каб потым прарасці.

Хто ходзіць бродам, той і не плыве: Рашэння лёгкага вышуквае заўжды... Сухенькім хоча выбрацца з вады... Ды хто не спрабаваў жыцця — той не жыве.

Бываюць тыя, што натхнёныя сабой У гэты вір кідаюцца з наскоку... Яшчэ, здаецца, тут стаяў на відавоку — І раптам... знікнуў недзе пад вадой.

Зух і някчэма, фарты і няўдахі — Кожны сваё спрабуе данясці... Не — плыткім месцам тут не перайсці: Тут трэба ўбоўтацца па самыя па пахі!

07.12.2024
Настрой верша:сузіральны