СПАДЗЕЎ
Васіль Салавей
Такі няўрымслівы дзівак — гэты спадзеў, Жыццём і верай да бязглуздзя апантаны... Каторы год нагамі да гары ідзе, А ён штодня ўсё будуе планы.
Ці гэта вера суне рукі пад агмень... Ці, мо, пад коўдраю кунежыцца наіўнасць... Учора быў знясілены за дзень, А сёння свежы, бы дзявочая нявіннасць.
І слабасць часам... Агурэнь... Ці лень... А ў душы калі не цемра, то сутонне... Ды ён упэўнены, што заўтра будзе дзень, Перакананы — лепшы, чым быў сёння.
05.04.2024
Настрой верша:сузіральны
