ПОСМЕШКА ЛЁСУ
Васіль Салавей
Хай ідзе як ідзе, як па ціхай вадзе: Дзе ліхімі вірамі, дзе плёсам… Хіба знойдзеш хоць што, як шукаеш нідзе? Можа, толькі што посмешку лёсу.
Няхай змые вадой, што нагнала жыццём: Мутны глей, карані, жабурэнне… Бо не гасне спадзеў, што пад гэтым лайном Захаванае недзе натхненне.
За паганых людзей і падзей без надзей Не пытаюся больш у нябёсаў… Хай ідзе як ідзе, як паціхай вадзе, Я ўжо бачыў посмешку лёсу.
26.06.2024
Настрой верша:сузіральны
