КЛАДЗІ НА ШАЛІ

Васіль Салавей

Вадзе агонь, шаленству супакой, Агідзе захапленне, д'ябалу дэталі... Свет — супярэчнасць між святлом і цемнатой. Дык што ж рабіць? Кладзі на шалі.

Прымай рашэнні, выбірай шляхі, Жыві цяпер, плануй надáлей. Але ўсе дзеянні, учынкі і грахі Узважвай добра і кладзі на шалі.

Не ўзгадвай ліхам, не хадзі за край, Свой розум май, чаго б там не казалі. Нават паскудству словы падбірай, Бо слова можа быць пакладзена на шалі.

Можна прыслухацца, а можна не зважаць, То ж толькі верш, а не закон скрыжалі. Але ж не станеце, напэўна, адмаўляць, Што ён ужо пакладзены на шалі.

15.01.2024
Настрой верша:сузіральны