ШУКАЙМА СЛОВЫ

Васіль Салавей

Шукайма словы, каб сказаць каханым... І словы, каб сваім паспагадаць... Шукайма словы, што загояць раны, І словы вартыя таго, каб іх сказаць.

Шукайма словы, каб унікнуць глупства... Ці падтрымаць таго, хто ў журбе... Каб даць адпор хамуле ці паскудству, Пры гэтым не зняважыўшы сябе.

Шукайма словы й не разумнаму дзіцяці: У цёплай глебе зерне мусіць прарастаць... Шукайма словы для даўно ссівелай маці, Вачам і сэрцу, што стаміліся чакаць.

Шукайма словы, што не судзяць строга, Каб заўважаць, але не абражаць... Шукайма словы для сябе самога, Каб ў пэўны момант ўзяць і прамаўчаць...

16.04.2024
Настрой верша:сузіральны