ЧУЖЫНСКІ ГОРАД

Васіль Салавей

Чужынскі горад — рай для мастака, Чужынскі горад — муза для паэта. А для мяне — прытулак жабрака, Што ўпрочкі выйшаў і бадзяецца дагэтуль.

Усё не блага, можа, нават лепш… Але ж калі прыслухацца душою: Іначай спіш, ясі, стаіш, ідзеш… І нават снег інакш рыпоча пад нагою.

Бы з валуном, прычэпленым да ног, У нейкіх дзіўных думках патанаеш, І як задухай цісне да знямог, Што аж паветра рыбаю хапаеш.

14.12.2023
Настрой верша:сумны