* * *
Іцхак Скородінскій
Тэпцікі божачкі майго
Дзве ружовыя хмаркі, тэпцікі божачка, вольнага майго, скінутыя ў неба… Плывуць сабе побач…
Як жа так? Бо няма яго, няма! ...А тэпцікі - вось яны, плывуць сабе паволі… Хто даў мне гэтую здольнасць, ачалавечваць усё, што вакол.
І нават цябе?
Бо няма цябе, няма…
Дык чаму, амаль кожную ноч, зачыніўшыся ад усіх і ад Уся, чыесьці светлыя думкі…
Я?!
Выхлёбтваю на паперу… І яны застываюць на ёй назаўжды. А дзве ружовыя хмаркі на заходзе…
Плывуць сабе … Над Парыжам. Паволі.
2024
Настрой верша:сузіральны
