Дымчасты захад

Уладзiмiр Кветка

Дымчасты захад сонца... Мне б агарнуцца ў мантыю тваю! Паўсюль халодна... Праўда неба распачало Чуллiвую гульню.

Пад хатамi цягнуся А у небе фiялетава чырвонае святло... Пытаю ў сябе Ну як табе спазнанне Вiдно, цi не Вiдно...

Цi хочаш Устаць ты напалову У сонцы... Цi можа лепей Месяц правадыр... Што лепей чым замоўца Запрашае ў свой блiскучы, Цмяны вiр.

Цi хочаш Ты пакiнуць Свой шлях абраны Ў смузе... Цi можа вось Такiя фарбы У тваёй маўляюць Галаве.

Яны вальготна Ажылi... I рэчаiснасць гэтую Набылi... I небасхіл Абвiлi Iмгненнем пачуцця...