Што гэта?

Алена Патапава

Марии Бондаревой

Мая любоў, мая падтрымка, Мая сястра, мой небасхіл. І кажуць мне, што ты мая памылка, Але ж няма нікога, хто быў бы мне настолькі міл.

Не падобна была ты да іншых І чымсьці вылучалася з натоўпу. З табой было мне легка дыхаць, Як быццам схавалася пад цёплую коўдру.

Мне падабаецца твой востры язык, Ён навостраны так, што можа нават зарэзаць. І раздражняешся, як на чырвонае бык, З табою так можна і з глузду з'ехаць.

Ведаеш, мы трошкі з табою падобныя, Нават калі навокал гэта не заўважаюць. І не толькі на словах, спадзяюся, мы родныя, Але ж мае мазгі чамусьці табе давяраюць.

Ты вечна мне здаешся, Постаць, голас, твар. Пры сустрэчы чакаю, калі да мяне ты звярнешся, Тады мае вочы гараць як ліхтар.

Я хачу тваю ўвагу, Быццам мастак жадае бумагу, І я хачу табе аддаць павагу, Гатова нават аддаць перавагу.

Калі ласка, будзь побач са мною, Я адчуваю любоў з табою. І ведаеш, я хачу быць з табою, І хачу, каб ты адчувала спакой са мною.

І ведаеш, табе не трэба шмат рабіць. Проста будзь побач на свеце, калі ласка. Але ж мне так хацелася цябе любіць, Што на твары з'явілася маска.

Я навязваюся? Я прычапілася? Дапамажы мне, я згубілася. Я ў любові да цябе клялася, Так странна, што я прывязалася.

Ты ж ведаеш, я цябе люблю, І гэта я так часта гавару. Я ўдзячна, што цябе я маю. Я люблю, а не кахаю. Але ўжо я ведаю, што цябе пужаю.

01.10.23
Настрой верша:натхнёны