Алена Патапава

Мне хочацца клікаць Вас на ты, Быць побач кожную хвіліну. Мне хочацца, каб заўсёды былі мы, Але, здаецца, ўсё гэта так наіўна..

І цяжкасць у тым, што я не разумею, Чаму мяне так вабіш ты. Мне ўсё казалі, што любіць я не ўмею, Але ж аб гэтым не казалі Вы.

Мне хочацца быць для Вас анелам-ахоўнікам, Гаварыць аб тым, як моцна Вас люблю. Дзеля Вас магу зрабіцца паломнікам, Дзеля Вас змагу абыйсці ўсю Зямлю.

Калі сказалі Вы, што любіце мяне, Мне ў сэрцы так прыемна стала. І ведаеш, таксама, я люблю цябе, Але толькі гаварыць мне мала.

Мне цяжка стрымліваць пачуцці, А я так жадаю Вас абняць! Мне шмат чаго гавораць людзі, Але ж толькі з Вамі я баюся ўсё зламаць.

А не хачу, каб Вы лічылі мяне дакучлівай, Нейкай падлізлівай, неадчэпнай, дурной. Бо для мяне будзе вельмі балюча, Калі я буду Вам непатрэбнай, чужой.

Але калі я маленькае маю значэнне У Вашым цяжкім і доўгім жыцці, Падыходзьце да мяне, і без ўсялякіх сумненняў Я зраблю ўсё, каб Вам лягчэй было ісці.

І ўсё ж такі люблю я Вас, Нажаль, любоў - гэта пакута. Магчыма, ніколі не будзе толькі нас, Бо для мяне гэта атрута.