* * *
Алена Патапава
Вере Разумейчик
Вочы, вочы, зноў твае вочы... Я заўсёды згараю, ўяўляючы іх.. Я спрабую не думаць пра іх што ёсць моцы, Але ці ёсць агеньчык, ці вецер знік?
Я твой погляд буду шукаць у прахожых І ўсмешку паспрабую ў цябе выклікаць, Але і тварам, і сэрцам настолькі прыгожых Мне не давялося ў жыцці сваім сустракаць...
У вочках тваіх я тану, раствараюся, У абдымках тваіх я жадаю заснуць... І ведаеш, толькі з табою я так абдымаюся... І толькі ў тваіх вачах я не супраць тануць...
Я не ведаю, як перастаць цябе кахаць, Гэта забівае, у думках толькі вочкі.. Ты прабач мяне, што пачуцці не ўмею хаваць, Я сапраўды паспрабую, я буду думаць моўчкі.
Мінск, 08.03.2024
Настрой верша:рамантычны