Канец
Алена Патапава
- Нас з табою больш няма: Ёсць толькі ты, ёсць толькі я. І ў гэтым ёсць мая віна, Але я плачу, бо я зноў адна.
Ты больш не мой і я не твая, Асобна ёсць ты, асобна ёсць я, Такога слова як "мы" больш няма, А мне усё здаецца, што я быццам твая.
- Калі ласка, помні мяне і любі, Я без тваёй любові згараю. Можа, ты ўжо ніколі не скажаш "кахаю", Але я цябе так, я гэта точна знаю.
- Здаецца, што калі б можна было, Я б вярнула час на некалькі дзён таму. І я б зарабіла б ўсё, каб гэтага не было, Бо жыць так больш я не магу.
- Людзі сыходзяцца і разыходзяцца, Людзям і добра, і дрэнна з сабою. Але, можа калі зоры сыходзяцца, Я магу трошкі яшчэ пабыць з табою?
Што маем, то маем, мне баллюча смяяцца. Ты не належыш больш мне, я не належу табе. Можа, калі ўсё ж такі "не", можна я буду трошкі змагацца? Але кожны раз я думаю здацца, каб не мучаць цябе.
- Прабач мяне, я іншага кахаю... Я не разумела, але зараз точна ўяўляю, Што сэрца тваё ў сваім не схаваю, І ніколі не аддам табе тое, што маю.
Я паважаю цябе занадта моцна.
Але прыйдзецца згадзіцца.
Вечар. Ноч. Раніца. Дзень. Поўнач. Боль. Абяцанне. Прамень. Адзінота. Кроў. Слеза. Цішыня. Дыханне. Рашэнне. Парыў. Даўжыня.
Я цябе згубіла: Я цябе адпусціла.
Канец(?) Канец.
