Ты мяне не кахаеш?
Алена Патапава
- Ты мяне не кахаеш?.. - Не кахаю. - Ты больш мяне не чакаеш?.. - Не чакаю. - Тады..ты мяне адпускаешь? - Адпускаю? - Нуу, так, шмат часу прайшло, забываеш? - Не забываю.. - Ну дык што, тады бывай? - Як?! Ты ўжо зараз пойдзеш у гэты дальні край? - Ну, так, каго ж чакаць? Каму на вуха мне спяваць? Каго кахаць, каго любіць, каму жыцце мне пасвяціць? - Мне!! Ты абяцала мне!! - Дык навошта я табе? - Ды як жа ты не разумееш!! Ты здзеквацца з мяне як смееш??! - Цішэй, я помню, ты крычаць умееш. Але не трэба, чырванееш. - Не хочаш са мной размаўляць? - Хачу, але ты не даеш мне магчымасць спытаць. - Ужо я не жадаю з табой гаварыць, маё сэрца злуецца і зараз гарыць! - Не хочаш сам мной размаўляць? - ... - Маўчы. Не хочаш на мяне глядзець? - ... - Не глядзі...Але калі штосьці хочаш сказаць, скажы. І калі я прашу адказаць, адкажы. - Сказаць, так шмат хачу я сказаць, але нічога з гэтага не магу паабяцаць.. - Тады пусці мяне, мой сябра. - Я разумею, што ты лепшага варта.. Але я першы рабіў насустрач крокі!! - Пасля ўсяго, гэтага было даволі трохі. Я шчыра пра сваю непадрыхтоўку адказвала.. - Але ты поглядам сваім мне ўсё паказвала. - Ты зноў вырашаеш за мяне,ты не пытаеш, ты проста свой погляд маеш. - Але чаму тады зараз мяне не спыняеш???? Ты разумееш, што мяне забіваеш? - Усё робіш ты, я спрабавала. Я нават ногі табе цалавала.. - Навошта ты боль свой хавала? - Не хавала, я казала,ты не разумеў, але казала. - Навошта мяне ты адпускала? Цябе штосьці ўва мне пужала? - Ведаеш, я табе пісала, я разумела, вар'яцела, пісала.. - ... - І ведаеш, не я цябе маўчаннем выхавала - Ты ведала..чаму не сказала?? - Навошта? Ой, я зноўку чагосьці забылася... - Прабач мяне, родная, змілуйся.. - Я не злуюся, ой, штосьці я трохі стамілася.. - Я зраблю ўсё, каб жыццё тваё была рай!! - Не ўмееш, не абяцай. - Ну дык і што... ты пойдзеш у гэты край? - Так, пайду.. - Калі ласка, застанься.. - Пайду... Але...калі хочаш са мною.. ўставай - ... - Давай руку, трымайся