Калыханка для Васіля
Кайя Ра
Краіне светлай дзе я ўміраю У белым доме ля сіняй бухты...
Усім дзецям на свеце
Лён-лянок-ляночак Пляту я вяночак Міламу прыгожаму Дзетку майму божаму
Звон-званок-званочак Дзе ж мой Васілёчак Галовачку кладзе У калысцы й на падушачку?
Васіль-васілечак Мілы мой дружочак Дзе ж ты быў-хадзіў Чысту воду піў?
Скончыўся дзянёчак Любы мой дружочак Месяц зорачкі пасе Дудзіць у дудочак
Дуб-дубок-дубочак Згінуў Васілёчак Ні дзянёчка ня пражыў Не расплюшчыў вочак
Як на сіні змрочак Запляла вяночак Любаму прыгожаму На неба заходжаму
13 чэрвеня 2022
Крыніца верша: "Бела рысачка"
Настрой верша:сумны