* * *
Уладзімір Кветка
На талерцы ляжаў печаны яблык... На сцяне ляглі ценні... Грукала стрэлка гадзінніка... Здавалася Што хтосьці забыўся, што сёння ёсць Сёння... Грукацеў і трымцеў халадзільнік... Быццам яму было Дрэнна... Але яму не было дрэнна, бо ў яго свая Справа... Раптам печаны яблык падумаў, чаму бы мне Не скокнуць З сподка... Але ён быў круглы... Ён мог толькі Каціцца... І не ў гэты час... ...Побач Стаяў кубачак пасля кавы... Печаны яблык спытаў у яго што сёння гаворыць кававая гушча... Кубачак адказаў Так " сёння чаканне будзе доўгім, трэба пражыць гэты час з насалодай"... "Вось табе і насалода, глядзець на сцены, Хоць і на іх Прыгожыя шпалеры... Тады яны спытаў ў цукра, які находзіўся недалёка у цукарніцы- "Як гэта правесці Час з насалодай..." ...Той адказаў: "А табе што не салодка...." Печаны яблык вырашыў больш нічога не пытаць у цукра... А сам пачаў разважаць "ЧАМУ ЁН ТАКІ СУМНЫ НАЗІРАЛЬНІК"...