* * *
Усевалад Сцебурака
Мне падаецца - далёка баі так што ў бяспецы мае краі. Мне падаецца - за лесам вайна і не зачэпіць майго майна.
Цягнуць ахвяр да расстрэльнай сцяны - грэху няма тут майго і віны. Не пераймайся, спакойна жыві! Скуль жа на твары пырскі крыві?
Я не прымаю ўдзелу ў вайне Вайна прымае ўдзел у ва мне...