* * *

Усевалад Сцебурака

Як ліст з мінулага жыцьця - узгадка з памяці шуфляды. І нібы ёй зусім ня рады. Зусім ня рады, а хаця... Я рады ёй! І ёй багаты! Адпраўнікам і адрасатам усім - з мінулага жыцьця. Нічога там - усё паўсядзённа, звычайна, проста і будзёна. Ды толькі ў променях сьвятла... Таго сьвятла, што застаецца, калі зьнікае ўсё, здаецца, калі вакол пануе імгла. І я саджуся і пішу, і зноў такіх лістоў чакаю. Няхай у будучым ўсплывае, Што сёньня у грудзёх нашу.

Настрой верша:натхнёны