Рэха 1863-га
Усевалад Сцебурака
Калі па нас заплачуць ліпы ў прысадах і доўгі цень на наш ўкладзецца шлях тут хутка расплануюць плац-парады на нашых неўпакоеных касьцях.
Нас не пакрыюць нашымі сьцягамі, нас адпяюць не нашы сьвятары. І толькі ветах узыйдзе над намі з-за вежы, што на замкавай гары.
І хай цяпер не наша перамога, ды нельга укладацца на спачын – мы да суда адпросімся ў Бога давесці да канца змагарны чын.
Дарэмна Пётр стаіць ля брамы ў Раі ніхто з нас не паверне й галавы. Мы застаемся прывідамі ў краі ў добраахвотных вечных вартавых.
І калі зноў падымуцца шыхтамі: паны, мяшчане, шляхта, мужыкі – апошні застанецца бой за намі як воля ў Айчыны на вякі!