***

Усевалад Сцебурака

А сьнег ідзе, а сьнег ідзе, І сьвет аціх у яго хадзе Пад гэты сьнег, як лёгкі ўздых, хачу сказаць пры ўсіх: "Мой самы важны чалавек, зірні са мной на гэты сьнег. Ён ведае, пра што маўчу, пра што сказаць хачу". Каханьне гэта хто прынёс? Напэўна добры Дзед Мароз. Гляджу на сьнег я штозіму і дзякую яму. А сьнег ідзе, а сьнег ідзе. І белы сон у горадзе. За тое, што быць разам кон мой сьнег, табе паклон.

(пераклад з рускай Я. Еўтушэнкі).

Настрой верша:рамантычны
Ключавыя словы: