Вечная мерзлата
Усевалад Сцебурака
Нехта піша, што сьнег ідзе - я гляджу і не бачу дзе? Гэта попел свой грым кладзе. Ён на скронях і на вадзе. Нехта кажа - узяў мароз. Гэта жах што працяў наскрозь. Ён працяў, запаволіў рух, сэрцабіцьце і сілу рук. Нехта кажа - прыйшла зіма. Але й гэта кажуць дарма. Мы даўно нібы сьнежны ком і жывем як пад ледавіком...
Настрой верша:трывожны
Ключавыя словы: