***

Усевалад Сцебурака

Хто адшукае, хто пазнаходзіць сёньняшні час, што імкліва сыходзіць... Ці захавае час таямніцу, тую, што ў ночы бяссонныя сьніцца?.. Сьніцца цяпер нам з-за межаў, з-за кратаў, цьмяным набыткам і горкаю стратай. Час, у якім мы жывем і гарым, час, што зьнікае як водар, як дым. Дзе яго месца ў архіве стагодзьдзяў? Ці пажылі-патрывалі і годзе? Ці перакрочылі ці на мяжы? Ты адчуваеш? - Ты мне скажы.

Настрой верша:трывожны