***

Усевалад Сцебурака

Рабоў не чакаюць у раі Рабоў чакаюць пакуты. Не рабству той вас вучыў, хто быў да крыжа прыкуты.

Рабоў не ўшануюць у раі. У рабстве няма геройства. Там роспачы па краі і лёзы згрызотаў гойстрыя.

Рабоў не ўспомняць пасьля на трызьне ўзгадаюць сьмелых ім будзе лягчэй зямля ад пёраў анёльскіх белых.

Рабы не пакінуць сьлед на гэтых шляхах адвечных. Ім не адгукнецца сусьвет і зоры на шляху млечным.

Настрой верша:гнеўны