***
Усевалад Сцебурака
Жоўты ліст адлятае не злавіць, не пасьпець. Зноў ідзе залатая штогадовая сьмерць.
У высокіх нябёсах уздыхнуць журавы. Крокі памяці босай не ідуць з галавы.
Хутка ў шыбы начныя хукне белым зіма. Толькі б ведаць, што гэта ўсё было не дарма...
Настрой верша:сумны
Ключавыя словы: