***
Усевалад Сцебурака
Нідзе так Не стаіць Воз Як над закінутай хатай. Нідзе так Не сумуе Серп Як над полем не зжатым. Нідзе так не гарыць Маладзік Як у дзедавым садзе. Нідзе лепшага месца няма зорцы, калі яна ўпадзе. Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі на ручніках сузор'і і ў полымі, кроплях, слядах на ральлі, ў марозным ачэзлым голлі.
Ціша стаіць ці б'юць званы праз балаты ці ўзгоркі на гэтым краем стаяць яны - Беларускія зоркі.