***

Усевалад Сцебурака

У мяне ёсьць сябра Пёс – вушы, лапы, мокры нос. Ён багата мае справаў – іх выконвае ўсур’ёз. Хвост трымціць напагатоў - трэба разганяць катоў. Задзіраць патрэбна лапу каля кожнага з платоў, корпацца ў лужынах, плаваць ў калюжынах. А яшчэ патрэба ёсьць назьбіраць дзядоў у поўсьць. на шматкі парваць паперку і за ўсё прасіць цукерку

Настрой верша:вясёлы
Ключавыя словы: