Вербніца

Усевалад Сцебурака

Вось і зноўку вясна. І праз тыдзень – Вялікдзень. Час мыць шыбы ў сваіх і бацькоўскіх хатах. Мы па розных шляхах да Адзінага прыйдзем, а пакуль што, па звычцы, ідзем брат на брата. Вось і зноўку вярба з каляроваю ніткай – пасьвянцаем і кінем у кут за абразам. У вечаровым сутоньні знаёмая плытка паўтарае матыў раз за разам. Вось і зноўку яна – невымоўная лёгкасьць, беларуская прага да забыцьця, безпадстаўных надзей незлічоная колькасьць, недажытых пачаткаў жыцьця.

Настрой верша:летуценны
Ключавыя словы: