* * *
Усевалад Сцебурака
дзеткам маіх сяброў
У сабачкі скочкі ў хаце - вось і ўсё яго багацьце.
А ў коціка - глісты. Хочаш? - Будзеш мець і ты!
І лішай ў абодвух ёсьць, і вывальваецца поўсьць...
Досыць жыць ім у двары - Усіх да хаты забяры.
Й не пытай парады ў таты - тата - добры, будзе рады!
Настрой верша:вясёлы
Ключавыя словы: