• Запісаць верш
  • Пошук
  • Правілы
  • Кантакты
  • Увайсці
  • Зарэгістравацца
© Poets.by, 2016–2026
  • 736b17eb5acdc3e
  • Усевалад Сцебурака

***

Усевалад Сцебурака

Яна ведае мовы і моду, мае цверды жыцьцёвы план, і з усьмешкай ўкладае прыгоды ў наш сур’ёзны лірычны раман.

Яна любіць тэкілу “Альмеку” і кудлаціць мае валасы. Мы ляцім наўздагон яе сьмеху з разваротам праз дзьве паласы.

Яна можа ні чым не займацца - проста плакаць, ці проста сьпяваць, а ўвечары так затрымацца, што я двойчы стамлюся чакаць...

Ды калі, нібы на фотаздымках, загарнуўшыся ў мяккі плед, яна сьцішыцца... У абдымках мне падасцца – трымаю сьвет!

Настрой верша:рамантычны
Ключавыя словы:
каханне,
жанчына,
мужчина и женщина
0