Беларусі
Усевалад Сцебурака
Калі б імя тваё было малітвай, я стаў бы вернікам, якіх не адшукаць. Калі б яно было іржавай брытвай у руцэ трымаў бы, ўпэўнены стрываць.
Калі б імя тваё было канонам, я стаў бы тлумачальнікам яго. Калі б яно было па-за законам, усё роўна б ставіў праваруч свайго.
Калі б імя тваё паўстала вежай, я б быў падмуркам для яе сьцяны. Каб імені твайму паклон належыў, я тысячу разоў зрабіў зямны.
Настрой верша:натхнёны
Ключавыя словы: