***
Усевалад Сцебурака
Мае вершы як сьмерці баяцца паперы.
А здараецца часам, што нават мяне.
Быццам плямаў крывавых на белай сьцяне
мае вершы як сьмерці баяцца паперы.
Нібы келіха тога, што не абміне,
Як выпрабаванняў у веры...
Мае вершы як сьмерці баяцца паперы.
А здараецца часам, што нават мяне.