Ранішні блюз
Усевалад Сцебурака
У пяць гадзін раніцы ў пяць таксоўкі самотна стаяць, месьцічы ўсе яшчэ сьпяць у пяць гадзін раніцы ў пяць.
У пяць гадзін раніцы ў пяць шклом алкашы ня зьвіняць, дзеці макдональдсы сьняць У пяць гадзін раніцы ў пяць.
Хтосьці на працу ідзе, хтосьці ідзе ваяваць, хтосьці плыве па вадзе, хтосьці працягвае спаць...
У пяць гадзін раніцы ў пяць сонна ліхтарні гараць, рана судзіць і караць У пяць гадзін раніцы ў пяць.
У пяць гадзін раніцы ў пяць можна сабе дазваляць простыя рыфмы ствараць У пяць гадзін раніцы ў пяць.
Хтосьці на працу ідзе, хтосьці ідзе ваяваць, хтосьці няведама дзе толькі зьбіраецца спаць...
Настрой верша:сузіральны