***
Усевалад Сцебурака
У Менску вільготна і цёпла, у смузе патанаюць агні. Усё гэта фігня, безумоўна, галоўнае - ты пазвані.
Іду праз натоўп, бы праз мора - бясконцыя хвалі галоў. Са мной маё смешнае гора- нагоды няма для размоў.
На ходніку мокрае лісце, у лужыне пачак, як буй. Хоць гэта, напэўна, ня выйсце, усё ж такі – тэлефануй.
Калі ж зазьвініць у кішэні, здалёк, як праз метры вады... Як Фаўст аддам за імгненьне душу – толькі будзь гэта ты!