***
Усевалад Сцебурака
У цёплае кватэры, як у замкненай сферы анёлы і хімеры з пачварным хараством.
Не маюць мары меры Ды даць няможна веры, Што ты адчыніш дзьверы ў мой аціхлы дом.
Ляжыць кавалкам лета пажоўклая газэта. Цыгарка як камета з абгрызеным хвастом.
А з вонку ходзіць сцюжа, на шкле малюе ружы. І пэўна мерзне дужа мой казачны фантом.
Адсюль далёка недзе На полюсе мядзьведзі Варушаць ледзьве-ледзьве Сусьветны наш садом.
У цёмнае кватэры Як у жывым этэры Я Моцарт і Сальеры І вечар за вакном.
Настрой верша:рамантычны