Дзяды
Усевалад Сцебурака
Калі памруць мае дзяды, з зямлі адыйдзе пакаленне, ў якога вырас на каленях, пакіне на крыжах каменных свае імёны і гады.
Калі памруць мае дзяды, у тое ж самае імгненьне ўключыцца адлік забвеньня, ці будзе мне ставаць цярпеньня ў адведкі езьдзіць на клады?
Калі памруць мае дзяды, адчуўшы сэнс у слове страта, заўважу як старэе тата, якой пустой здаецца хата бяз гукаў іхнае хады.
Калі памруць мае дзяды, мяне таксама стане меней, падоўжацца ад свечак цені і падмацуюцца сумненьні, ці я такі ўжо малады.
Настрой верша:сумны
Ключавыя словы: