***
Усевалад Сцебурака
Мой сабака разумее беларускую... Ён сядае, лапу падае. З асаладой вантрабянку трускае і шануе месцы, што свае.
Ад усіх дзьвуногіх суайчыньнікаў ён адрозны з той адной прычыны, што і ў процьме неспрыяльных чыньнікаў ён адданы сукін сын сваёй Айчыны!