Сёння не мой дзень

Усевалад Сцебурака

“Сёньня ня мой дзень” – тахкае глуха сэрца. Сёньня ня мой дзень – слота на вуліцы зноў. Сёньня ня мой дзень вы ужо мне паверце. Белы такі дзень з чорных такіх сноў.

Сёньня ня мой дзень – рукі дрыжаць над паперай. “Сёньня ня мой дзень” - у скронях пульсуе кроў. Сёньня ня мой дзень - вецер смугою шэрай рве на шматкі вясёлку з ўчорашніх каляроў.

Сёньня ня мой дзень як тэстамент у капэрце. Сёньня ня мой дзень – скуль толькі ўзяўся ён? Сёньня ня мой дзень! Як бы ў яго не памерці. У самы ня мой дзень З усіх не маіх дзён…

Настрой верша:сумны
Ключавыя словы: