***
Усевалад Сцебурака
Медыкам сьняцца шпрыцы і халаты, сьняцца ахоўнікам зона і краты, курыцы сьніцца яе кураня мне трэцьцю сьніцца толькі херня.
Сьняцца электрыку "фаза" і "нуль", хлопцам рэальным сьніцца нармуль, лузерам сьняцца аблом і паразы. Мне ў мае сны лезе толькі зараза.
Рэсьлерам сьняцца партэр і залом, сьняцца габрэям маца і "шалом", сьніцца калгасьніку суперлато. Мне як звычайна - зноў абы што.
Сьніцца акуле аквалангіст, неадапісаны палкоўніку ліст, сьніцца мічурынцам хрэн на сасьне. Што мне пабачыцца сёньня ў сьне?