Без адказу
Усевалад Сцебурака
Бог мой, які на нацельным крыжы, шчыра скажы, крыж хоць сьцямнеў ад грахоў і ілыжы, а без іржы...?
Калі я тоўк сябе ў грудзі знарок рваў ланцужок?
Калі я ўперад бягу то чаму ты на сьпіне? А калі ложак кладуся то ты - першы на прасьціне?
А з-за кашулі табе ўсё відаць ці расшпіліць?
Ці гэта ты ў сэрцы маім, калі баліць?