* * *
Уладзімір Кветка
Спяць старыя Варштаты... Пыл ляціць Каляровы... Спяць старыя Варштаты, І прагнуць Размовы... Дзе тыя рукі, Дзе тыя думкі Дзе цвікоў Папяровыя клункі... ...Вось табе Вучань Збялелы- Вось табе Вогнішча, Вось табе цела... Вось табе век, Па тэхнічнаму Светлы... А ў быцця Усё ж простыя Сакрэты!
2021
Настрой верша:сумны