З васількоў блакітных

Юлія Галкіна

З васількоў блакітных, з зорачак уночы Для цябе, Радзіма, я пляту вяночак. З ручаёў, крынічак і азёр празрыстых, З воблакаў на небе, з маіх мараў чыстых. З залатога жыта і лясоў краіны, З сонейка яскравага, песень салаўіных. Са святла лагоднага, што ў сэрцы ззяе, І душу народную я ў вянок ўплятаю. На маёй далоні - жоўтае калоссе, Для мяне Радзіма - гукаў шматгалоссе. Чую ветра подых кожнае імгненне, Кожны твой куточак - дзіўнае натхненне.

19.01.2021
Настрой верша:натхнёны
Ключавыя словы: