НАВАЛЬНІЧНАЕ
Базыль Мялешка
Туча-туча, ты магутна, Дык ліні дажджом на ўсіх. Бей маланкамі па кутах, Ссохлу глебу арасі.
Травень знік, усё пасохла. Дачнік стомлен паліваць. Дык ліні, ліні, каб мокра, Каб вады раслінам даць.
Так пячэ, што стала дурна, Прахалодзе б пераймаць, Штосьці сталася пахмурна, І ні кроплі не упасць.
2019
Настрой верша:вясёлы
Ключавыя словы:
