Базыль Мялешка

Холад, ветрана на вулках, Сонца ўвечары касое, Усвядомленнасць у думках, Неба робіцца сівое.

Пажаўцелая бяроза У чарзе зялёных дрэваў, Намякае на марозы, Што ня будзе больш прагрэваў.

Ціха яўнае зімою... Снег закружыць зноўку танцы, Пыл кранаўся дзе з травою, Цераз дождж пачне з'яўляцца.

Трэба новую купляці Куртку каб не халадацца І таксама боты ўзяці На такое заглядацца.