ДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ...

Базыль Мялешка

Павольна так падае снег, Дзяўчыны жадаюць уцех, А я ў адзіноце, нічога да іх, İду у кавярню на смех.

Замоўлю сапраўдную каву, Вазьму цыгарэту ласкаву, Ў зубох і дымок, і гаркавы напой, Андроід на століку жвавы.

Гляджу на экран, на цікавае ў ім, З апошняй сустрэчы мінула сто зім, Яна, мне здаецца, пачуцці чапае, Пастамі, выявамі — ўсім,

İ думаю, стрэць мо, рабіць ужо крокі, Здабыць яе, як здабываюцца жонкі, İ можа мне проста здаецца, канешне, Што помніць, — пляваць ёй, ды й толькі…

Дап’ю я гаркавую каву, Пакіну акуркаў прыправу, Схаваю ў кішэні мабільны дэвайс, З кавярні ў мароз выйду ўправа.

Кавярня так будзе й стаяць, А я не спынюся кахаць, Дзяўчыну, што мне гэтак міла да вока, Суцішуся ў сон, ды бываць...

2016
Крыніца верша: "Пудзіла нявіднога радыё"